ТРАЯ́НАВЫ ВАЛЫ́,

старажытныя абарончыя збудаванні на Пд лесастэпавай часткі Усх. Еўропы. Назва ад імя рым. імператара Траяна, заваёўніка Дакіі. Частка Т.в. захавалася да нашага часу на тэр. Украіны (Вінніцкая, Хмяльніцкая, Цярнопальская вобл.) і Малдовы. Археал. даследаванні Ніжняга Малдаўскага вала паказалі, што ён насыпаны рымлянамі на мяжы 1 і 2 ст. н.э. У 3—4 ст. мясц. плямёны выкарыстоўвалі гэты вал супраць рымлян, для чаго з паўн. боку вала роў засыпаны, а з паўд. боку выкапаны. У Падняпроўі валы, падобныя да Т.в., наз. Зміевымі валамі.

т. 15, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)